Майсейчык Аляксей Антонавіч, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства
Дата нараджэння:
04.10.1936
Дата смерці:
12.05.2002
Імёны на іншых мовах:
Majsejčyk Alâksej Antonavič (не вызначана); Moisejčik Aleksej Antonovič (не вызначана);
798 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 04.10.1936, в. Гошчава, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1968), прафесар (1992).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1960), Інстытут літаратуры імя Я. Коласа (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры; рамантызм у сучаснай беларускай паэзіі; тэорыя і методыка выкладання літаратуры ў школе і вну; тэорыя літаратуры; беларусазнаўства.
Месца працы, пасада: Гошчаўская сярэдняя школа (1960–1962), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (з 1966, філалагічны факультэт, прафесар кафедры беларускай літаратуры, у 1992–1996 – загадчык кафедры беларусазнаўства, 1996–2002 – загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства, 1975–1980 – дэкан факультэта).