База даных «Вучоныя Беларусі»

На 16.06.2020 у базе даных прадстаўлены звесткі пра больш чым 5.500 навукоўцаў.

База даных «Вучоныя Беларусі» з'яўляецца карпаратыўным фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя:

· аб асобах, якія маюць вучоныя ступені доктара/кандыдата навук і навуковыя званні;

· навуковых работніках і выкладчыках устаноў вышэйшай адукацыі – аўтарах навуковых публікацый;

· установах вышэйшай адукацыі, у якіх працуюць вучоныя;

· навуковых дынастыях і сем'ях.

Аб кожным вучоным можна атрымаць звесткі біяграфічнага характара, навуковых інтарэсах, галінах навуковай дзейнасці, месцы ці месцах работы, пасадах, узнагародах, ганаровых званнях і інш. Прыведзены формы імён на рускай, беларускай і іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя і іншыя імёны, пад якімі навуковец вядомы або мае публікацыі. Устаноўлены сувязі з запісамі на ўстановы, у якіх працуюць навукоўцы, а таксама з запісамі на навуковыя дынастыі / сем'і.       

У фарміраванні базы даных на бягучы момант прымаюць удзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі і бібліятэкі наступных устаноў:

· Барановіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта,

· Беларуска-Расійскага ўніверсітэта,

· Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта,

· Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,

· Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі,

· Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў,

· Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту,

· Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры,

· Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта,

· Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта,

· Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі,

· Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,

· Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі,

· Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта,

· Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна,

· Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта,

· Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта,

· Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава,

· Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны,

· Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,

· Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П. В. Сухога,

· Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны,

· Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МIТСО»,

· Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта,

· Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. В.І. Леніна,

· Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,

· Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы,

· Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова,

· Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання,

· Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь,

· Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. І. П. Шамякіна,

· Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта,

· Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта,

· Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта в г. Мінске.