Фамічоў Юрый Канстанцінавіч, доктар медыцынскіх навук
Дата нараджэння:
30.10.1929
Дата смерці:
02.03.2015
Імёны на іншых мовах:
Famičoŭ Ûryj Kanstancinavič (не вызначана); Fomičev Ûrij Konstantinovič (не вызначана);
920 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 30.10.1929, г. Чыстапаль, Татарстан, Расія. Мікрабіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: малекулярная генетыка; біятэхналогія мікраарганізмаў.
Пазапрафесійная дзейнасць: спорт (плаванне).
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (з 1957), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967–2011, біялагічны факультэт, у 1967–1991 – загадчык праблемной НДЛ эксперыментальнай біялогіі, адначасова ў 1969 – загадчык кафедры мікрабіялогіі, у 1988–1993 – кафедры генетыкі і біятэхналогіі, з 1991 – навуковы кіраўнік НДЛ малекулярнай генетыкі бактэрый, з 1993 – прафесар кафедры мікрабіялогіі, у 1971–1973 – дэкан факультэта).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР" (1991) і інш.