Ігнаценка Аляксандр Пятровіч, доктар гістарычных навук
Дата нараджэння:
10.02.1932
Дата смерці:
24.05.1998
Імёны на іншых мовах:
Ignacenka Alâksandr Pâtrovič (не вызначана); Ignatenko Aleksandr Petrovič (не вызначана);
595 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 10.02.1932, в. Студзянец, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1980).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1955; аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя Беларусі 2-й пал. 17–18 стст.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, прафесар, у 1975–1978 – в. а. загадчыка, 1989–1994 – загадчык кафедры, 1966–1975 – намеснік дэкана завочнага, гістарычнага факультэтаў).