Нарадзілася 15.03.1914, в. Аляксандраўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць. Літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1961), дацэнт (1966). У гады Вялікай Айчыннай вайны – удзельнік партызанскага руху.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1937).
Навуковыя інтарэсы: дзіцячая літаратура; педагогіка школы; тэорыя і методыка навучання рускай літаратуры.
Месца працы, пасада: пачатковыя школы в. Пучын (Брагінскі раён, Гомельская вобласць, 1930–1932), в. Старое Сяло (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, 1932–1933), Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча (Магілёўская вобласць, 1937–1940), Брэсцкае педагагічнае вучылішча (1940–1941, 1944–1956), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, у 1956–1992 – кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, дацэнт, з 1963 – загадчык кафедры, у 1992–1994 – кафедра літаратур народаў свету, дацэнт).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР" (1980), ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), медаль "За отвагу", знак "Выдатнік народнай асветы" (1971) і інш.
Памерла 14.12.2005.