Нарадзілася 02.01.1911, в. Кабылянка (Акцябрск), Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959).
Адукацыя: Маскоўскі педагагічны інстытут (1933), Віцебскі медыцынскі інстытут (1940), 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (дактарантура, 1952).
Навуковыя інтарэсы: роля нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый.
Месца працы, пасада: Паліклініка г. Пласт Чэлябінскай вобласці (1941–1943, дырэктар), Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1943–1946, асістэнт кафедры патафізіялогіі), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1939–1941 і з 1946, кафедра паталагічнай фізіялогіі, у 1946–1968 – загадчык кафедры, 1961–1965 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1966).
Памерла 16.08.2011.