Нарадзіўся 19.02.1939, г. Мінск. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Акадэмік АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980–1985).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961).
Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1961–1962), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964–1966 – загадчык лабараторыі, з 1966 – кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 – аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш.
Памёр 16.02.1985.