Імёны на іншых мовах:
Sviridov Vadim Vasil'evič (не вызначана); Svirydaŭ Vadzim Vasil'evič (не вызначана);
772 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 09.04.1931, в. Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Акадэмік НАН Беларусі (1989).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1952; аспірантура, 1955).
Навуковыя інтарэсы: фотахімія неарганічных сістэм у фотатэхналогіі; хімія фатаграфічных працэсаў радыяцыйнай хіміі; хімія цвёрдага цела; сінтэтычная нанахімія; хімія працэсаў гарэння.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1955, хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, з 1965 – загадчык кафедры, адначасова ў 1979–1993 – дырэктар Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1976), медаль Францыска Скарыны (1998).