Сурын Віталь Міхайлавіч, доктар тэхнічных навук, механіка
Дата нараджэння:
17.01.1940
Імёны на іншых мовах:
Surin Vitalij Mihajlovič (не вызначана); Surin W. (нямецкая); Surin W. (нямецкая); Suryn Vital' Mihajlavič (не вызначана);
771 сімвал
Даведка
Нарадзіўся 17.01.1940, станцыя Мірадзіна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Адукацыя: Беларускі політэхнічы інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам", 1961), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам.
Месца працы, пасада: Мінскі філіял Маскоўскага навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці (1961–1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1972, факультэт камп'ютарнага праектавання, кафедра інжынернай графікі, прафесар). Інфармацыя на 2019.