Нарадзіўся 17.07.1937, в. Слабада, Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Інжынер-геадэзіст, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (1969). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980–1990), СССР (1985–1989), народны дэпутат СССР (1989–1991).
Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (1959), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1987).
Навуковыя інтарэсы: навукова-тэхнічны прагрэс; сацыяльна-эканамічнае развіццё; мясцовае самакіраванне.
Месца працы, пасада: Заходняе аэрагеадэзічнае прадпрыемства (1959–1966), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1966–1969), Беларускае картаграфічнае геадэзічнае прадпрыемства (1969–1972), Савецкі райкам КПБ г. Мінска (1972–1977), Мінскі гаркам КПБ (1977–1980, 1983–1985), Мінскі гарвыканкам (1980–1983, старшыня), Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР (1985–1989, старшыня), Камітэт па геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1991 – старшыня), Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (з 1993, 1-ы намеснік міністра, у 1994–1995 – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча).
Узнагароды: ордэн Дружбы народаў.
Памёр 21.03.2003, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.