Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч, доктар гістарычных навук
Дата нараджэння:
27.09.1947
Дата смерці:
13.10.2004
Імёны на іншых мовах:
Mihnûk Uladzimir Mikalaevič (не вызначана); Mihnûk Vladimir Nikolaevič (не вызначана);
884 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 27.09.1947, в. Грушчаны, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1991).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1969; аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: праблемы гісторыі, гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства ў Беларусі; палітычныя рэпрэсіі.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (з 1973), Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1975), Інстытут гісторыі АН Беларусі (1982–1987, 1991–1992), Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (1987–1991), Беларускі НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (1992–1996), Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997–1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1998), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2004), Беларускі інстытут правазнаўства (з 2004).