Нарадзілася 22.01.1953, в. Забор'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі швейнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт (1993).
Адукацыя: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Тэхналогія швейных вырабаў", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1975), Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1986).
Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя тэхналагічнага праектавання ў швейнай вытворчасці.
Месца працы, пасада: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт (1999–2009, кансультант намесніка старшыні), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1975–1999 і з 2009, факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра "Канструяванне і тэхналогія адзення", дацэнт, у 1991–1999 – загадчык кафедры, 2009–2016 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: ганаровыя граматы Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2003, 2008), упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015), Віцебскага абласнога савета НТВ (1983), Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1976).
E-mail: VALTIMGOL@yandex.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага