Нарадзіўся 30.07.1958, г. Гомель. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2009). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Гісторыя і грамадазнаўства", 1981), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Археалогія", 1984).
Навуковыя інтарэсы: паходжанне славян; гарады і мястэчкі Беларусі 16–19 стст.; паходжанне дзяржаўных сімвалаў славянскіх краін; паходжанне і функцыянаванне тытулаў.
Месца працы, пасада: Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1984–1993, старшы навуковы супрацоўнік), Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь (1993–2002, начальнік аддзела), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2002, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі, прафесар).
Узнагароды: ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001), грамата Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (2011).
Памёр 02.07.2017.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага