Нарадзіўся 31.05.1948, г. Гродна. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1986), старшы навуковы супрацоўнік (1990), дацэнт (2006).
Адукацыя: Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі", 1977); Беларускі НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1980).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка мадэлявання заканамернасцяў развіцця эканамічных працэсаў.
Месца працы, пасада: у 1965–2001 – на судах рачнога флоту Беларусі, у саўгасе "Вялікая Невішна" (Гродзенская вобласць), Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, Дзяржаграпраме БССР, Заходнім рэгіянальным аддзяленні УАСГНІЛ, Беларускім навукова-даследчым праектным інстытуце аўтаматызаваных сістэм кіравання, Апараце Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 2001 – у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (факультэт маркетынгу, кафедра лагістыкі і цэнавай палітыкі, дацэнт). Інфармацыя на 2010.
Узнагароды: граматы Апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2009).
E-mail: valery_bseu@cosmostv.by
Источник информации – анкета ученого