Нарадзіўся 27.11.1960, в. Дзвіжкі, Ельскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне матэматычных і інструментальных метадаў эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (1992), дацэнт (1998).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі", 1982; аспірантура, 1992).
Навуковыя інтарэсы: праблема аптымальнага функцыянавання аграпрамысловых фарміраванняў у сацыяльна-эканамічнай сістэме АПК Рэспублікі Беларусь.
Месца працы, пасада: калгас "Рэвалюцыя" Ельскага раёна Гомельскай вобласці (з 1982, галоўны эканаміст), Ельскае раённае аграпрамысловае аб'яднанне (з 1985, вядучы спецыяліст, начальнік аддзела), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1986, эканамічны факультэт, кафедра матэматычнага мадэлявання эканамічных сістэм АПК, дацэнт, у 2001–2013 – загадчык кафедры).
Памёр 10.01.2014.