Нарадзіўся 05.08.1945, в. Сваятычы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1986), дацэнт (...).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (біёлага-хімічны факультэт, 1970), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1984).
Навуковыя інтарэсы: фарміраванне асобы будучага педагога-даследчыка; адукацыйны менеджмент.
Месца працы, пасада: Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча радыётэхнікі (1970–1979, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце), Віцебскі абласны вучэбна-метадычны кабінет прафесійна-тэхнічнай адукацыі (старшы метадыст), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1979; мастацка-графічны факультэт, кафедра педагогікі, дацэнт, у 1995–2001 – загадчык кафедры, з 2001 – прарэктар па вучэбнай рабоце). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: ганаровыя граматы Цэнтральнага камітэта УЛКСМ (1972), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1976), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2006), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2005), медаль "За працоўныя заслугі" (2010) і інш.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага