Нарадзілася 08.11.1954, г. Віцебск. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт (1997).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (кваліфікацыя "Гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства", 1978); Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1987).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя ўсходніх славян 20 ст.; гісторыя СССР, БССР 1920-х гг.; гендарная гісторыя; гісторыя СССР 1940-х гг.
Месца працы, пасада: Хабараўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1980–1984, выкладчык); Віцебскі ветэрынарны інстытут (1989), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1990; гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: ганаровыя граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2010, 2014).
E-mail: gnyakovleva@gmail.com
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага