Нарадзіўся 13.10.1928, с. Стары Кувак, Шугураўскі (Ленінагорскі) раён, Татарстан, Расія. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1968), прафесар (1969).
Адукацыя: Казанскі заатэхнічна-ветэрынарны інстытут імя М. Э. Баўмана (1951; аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: патолагаанатамічная дыягностыка хвароб сельскаскагаспадарчых жывёл; імунамарфалогія і імунапаталогія пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, вакцынацыях і імунастымуляцыі сельскагаспадарчых жывёл.
Месца працы, пасада: Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1954, факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра паталагічнай анатоміі і гісталогіі, дацэнт, у 1971–2002 – загадчык кафедры, 1968–1995 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1974), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медаль "За доблестный труд" (1970) і інш.
Памёр 16.11.2002.