Нарадзілася 09.12.1970, г. Віцебск. Біёлаг, заолаг. Кандыдат біялагічных навук (2004), дацэнт (2007).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Біялогія і хімія", кваліфікацыя "Настаўнік біялогіі і хіміі", 1993), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (аспірантура, спецыяльнасць "Заалогія", 1998).
Навуковыя інтарэсы: заалогія пазваночных; арніталогія; фізіялогія чалавека і жывёл; здаровы лад жыцця.
Месца працы, пасада: Віцебская абласная клінічная бальніца (1993–1995, клініка-дыягнастычная экспрэс-лабараторыя, фельчар-лабарант); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1998, біялагічны факультэт, кафедра анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі чалавека, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, з 2009 – кафедра анатоміі і фізіялогіі, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: Ганаровая грамата аддзела адукацыі Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска (2010).
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага