Нарадзілася 14.08.1976, г. Тамбоў, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі; аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (2005), дацэнт (2009).
Адукацыя: Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", кваліфікацыя "Выкладчык фізічнай культуры і спорту, інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі", 1997), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (спецыяльнасць "Менеджмент спартыўнай арганізацыі", 2012), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (аспірантура, дактарантура).
Навуковыя інтарэсы: педагогіка; псіхалогія; аздараўленчая фізічная культура; фітнес; менеджмент і маркетынг спорту.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (з 2008, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму, кафедра сацыяльна-гуманітарных і псіхалагічных асноў фізічнай культуры, дацэнт, у 2008–2011 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
E-mail: sadovnikova@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага