Имена на других языках:
Kuprèeŭ Mihail Pâtrovič (не определен);
952 символа
Справка
Нарадзіўся 29.01.1949, в. Збораў, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогій і сродкаў тэхнічнага абслугоўвання ў сельскай гаспадарцы. Кандыдат тэхнічных навук (1988), дацэнт (2000).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Агульнатэхнічныя дысцыпліны і праца (з дадатковай спецыяльнасцю – фізіка)", кваліфікацыя "Выкладчык працоўнага навучання і фізікі сярэдніх навучальных устаноў", 1971).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія рамонту і аднаўлення зношаных дэталей машын і механізмаў з прымяненнем палімерных матэрыялаў; тэхналогія вытворчасці абразіўнага інструмента павышанай устойлівасці і мембранных керамічных фільтраў.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1976, НДС, інжынер, навуковы супрацоўнік, з 1988 – факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра агульнай фізікі, дацэнт). Інфармацыя на 2019.