Лугаўцова Святлана Леанідаўна, кандыдат гістарычных навук
Дата рождения:
25.09.1970
Имена на других языках:
Lugaŭcova Svâtlana Leanidaŭna (не определен);
903 символа
Справка
Нарадзілася 25.09.1970, г. Мінск. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1999), дацэнт (2007).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Гісторыя. Замежная мова (англійская)", 1992; аспірантура, спецыяльнасць "Айчынная гісторыя", 1998).
Навуковыя інтарэсы: палітыка расійскага самадзяржаўя ў адносінах да дваранства Беларусі ў канцы 18 – 1-й пал. 19 ст.; пытанні інтэграцыі беларускай шляхты ў склад расійскага дваранства; гісторыя дзяржаўных (адміністацыйных і судовых) устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – 1-й пал. 19 ст.
Месца працы, пасада: Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 1998, лабараторыя сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2000, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Расіі, дацэнт). Інфармацыя на 2018.