Нарадзіўся 03.05.1941, г. Масква, грамадзянства – Расія. Літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1999), прафесар (1999).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1972; аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: нямецкая, аўстрыйская, швейцарская, славянскія літаратуры.
Літаратурная творчасць: перакладчык, пісьменнік (паэт, празаік).
Месца працы, пасада: Маскоўскі паліграфічны інстытут (з 1974, выкладчык), часопіс "Иностранная литература" (з 1976, рэдактар), выдавецтва "Прогресс" (1978–1983, навуковы рэдактар), выдавецтва "Радуга" (1983–1984, загадчык рэдакцыі замежнай літаратуры), Інстытут славяназнаўства і балканістыкі РАН (1984–1998, па сумяшчальнасці – да 2006; вядучы навуковы супрацоўнік, з 1993 – кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў), Маскоўскі дзяржаўны адкрыты педагагічны ўніверсітэт імя М. А. Шолахава (па сумяшчальнасці, 1994–2001, загадчык кафедры сусветнай літаратуры), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1999, гуманітарны факультэт, кафедра сусветнай літаратуры і замежных моў, прафесар, у 1999–2015 – загадчык кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2011).
E-mail: alexgug@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага