Нарадзіўся 01.07.1941, в. Акцябрск, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2001).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і механізмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці", 1969), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978).
Навуковыя інтарэсы: кіраванне інавацыйнай дзейнасцю; кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю; пытанні набыцця правоў на вынаходствы, перадачы тэхналогій і ноу-хау.
Месца працы, пасада: Беларускі праектна-тэхналагічны інстытут "Белмясцпрампраект" (з 1970), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (з 1972), Беларускі політэхнічны інстытут (...), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (1992–2004, з 1997 – старшыня, у 2001–2004 – генеральны дырэктар), Мінскі інстытут кіравання (2004–2013, загадчык кафедры), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2014, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці, прафесар). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: залаты медаль імя В. І. Бліннікава "За вклад в изобретательское и патентное дело" (2006).
E-mail: V.Kudashov@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага