Дуніна Алена Браніславаўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, фізіка
Дата рождения:
09.10.1963
Имена на других языках:
Dunina Alena Branislavaŭna (не определен);
897 символов
Справка
Нарадзілася 09.10.1963, г. Орша, Віцебская вобласць. Фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1993), дацэнт (2000).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Фізіка і матэматыка", 1987), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (аспірантура, спецыяльнасць "Фізіка цвёрдага цела", 1993).
Навуковыя інтарэсы: спектры лазерных матэрыялаў, актываваных рэдказямельнымі іонамі.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1987–1989, малодшы навуковы супрацоўнік), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1993, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра "Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці", дацэнт). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: Ганаровая грамата аддзела адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998).