Кугейка Міхаіл Міхайлавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, фізіка
Дата рождения:
03.04.1948
Имена на других языках:
Kugeiko M. M. (английский); Kugejka Mihail Mihajlavič (не определен);
855 символов
Справка
Нарадзіўся 03.04.1948, в. Пагіры, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2003).
Адукацыя: Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць “Фізіка”, спецыялізацыя "Ядзерная электроніка", 1974).
Навуковыя інтарэсы: узаемадзеянне лазернага выпраменьвання з рассейваючым асяроддзем і біялагічнымі аб'ектамі; лазернае зандзіраванне навакольнага асяроддзя; оптыка-электронныя прыборы і комплексы.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (у 1971–1987 – у НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1987 – факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, з 1996 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2017.