Панкоў Аляксандр Альбертавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, фізіка
Дата рождения:
01.02.1953
Имена на других языках:
Pankoŭ Alâksandr Al'bertavič (не определен);
908 символов
Справка
Нарадзіўся 01.02.1953, г. Гомель. Фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996). Прафесар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі імя Абдуса Салама (1994). Член Італьянскага фізічнага таварыства (2004).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1976), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: фізіка высокіх энергій; пошук новых элементарных часціц і ўзаемадзеянняў на электрон-пазітронных і адронных калайдэрах.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 1983, з 1994 – кіраўнік лабараторыі фізічных даследавання і з 2004 – філіяла Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі імя А. Салама, створанага на базе лабараторыі). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (1998), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001).