Вольф Сяргей Барысавіч, доктар медыцынскіх навук, фтызіятрыя
Дата рождения:
03.08.1961
Имена на других языках:
Vol'f Sârgej Barysavič (не определен);
836 символов
Справка
Нарадзіўся 03.08.1961, г. Гродна. Урач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (2010), дацэнт (2000).
Адукацыя: Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбна-прафілактычная справа", 1984), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: патагенетычная тэрапія хворых туберкулёзам; негатыўныя рэакцыі на процітуберкулёзныя прэпараты і іх карэкцыя.
Месца працы, пасада: Закаўказская ваенная акруга (г. Поці, зенітна-ракетная брыгада, 1984–1991, начальнік медыцынскага пункта), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1991, педыятрычны факультэт, кафедра фтызіяпульманалогіі, прафесар, у 2002–2013 – загадчык кафедры, з 2013 – прарэктар па лячэбнай рабоце, з 2014 – прарэктар па навуковай рабоце). Інфармацыя на 2019.