Гараст Аляксандр Іванавіч, кандыдат тэхнічных навук, металургія
Дата рождения:
08.11.1951
Имена на других языках:
Garast Alâksandr Ivanavič (не определен);
881 символ
Справка
Нарадзіўся 08.11.1951, в. Бор-Дубянец, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1981), дацэнт (1988).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Машыны і апараты хімічных вытворчасцей", 1975; аспірантура, 1980).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; тэхналогія канструкцыйных матэрыялаў; карозія і ахова металаў; перапрацоўка і выкарыстанне другасных прамысловых адходаў у металургіі і ліцейнай вытворчасці.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1975, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, дацэнт). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: медаль СССР "За трудовое отличие" (1974), званне "Лучший изобретатель Минской области" (1987).