Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч, доктар тэхнічных навук, металургія
Дата рождения:
29.04.1940
Имена на других языках:
Svidunovič Mikalaj Alâksandravič (не определен); Svidunovich N. A. (английский);
948 символов
Справка
Нарадзіўся 29.04.1940, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", 1962; аспірантура, спецыяльнасць "Матэрыялазнаўства і тэхналогія металаў", 1965).
Навуковыя інтарэсы: плазменныя і нанатэхналогіі; нанаматэрыялы.
Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (1962–1965, інжынер), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1968, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, прафесар). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: медаль СССР "За трудовую доблесть" (1979), граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Сусветны медаль Свабоды (The World Medal of Freedom) Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2006).