Нарадзіўся 28.09.1977, г. Віцебск. Спецыяліст у галіне аўтаматызацыі тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Кандыдат тэхнічных навук (2006), дацэнт (2012).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (лёгкая прамысловасць)", кваліфікацыя "Інжынер па аўтаматызацыі", 1999; аспірантура, спецыяльнасць "Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў", 2003).
Навуковыя інтарэсы: імітацыйнае камп'ютарнае мадэляванне тэхналагічных працэсаў лёгкай прамысловасці; працэснае мадэляванне сістэм кіравання.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1999, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра "Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці", з 2016 – загадчык кафедры, у 2008–2015 – загадчык кафедры "Інфарматыка"). Інфармацыя на 2017.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага