Нарадзілася 05.03.1969, г. Мінск. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання беларускай літаратуры. Кандыдат педагагічных навук (2001), дацэнт (2007).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1991), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск; аспірантура, 1998).
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання беларускай літаратуры; кіраванне ў сферы адукацыі; метадалогія педагагічных даследаванняў; дадатковая адукацыя дарослых; інклюзіўная адукацыя; культура Беларусі.
Месца працы, пасада: СШ № 1 г. Мінска (1989–1994, настаўнік), СШ № 30 г. Мінска (1997–2001, настаўнік), Нацыянальны інстытут адукацыі (1998–2006, навуковы супрацоўнік, начальнік аддзела сацыяльна-эстэтычнай адукацыі, загадчык сектара эстэтычнай адукацыі цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі, вучоны сакратар), Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі (з 2006, прафесар кафедры псіхалогіі і прадметных методык, з 2009 – рэктар). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: граматы Нацыянальнага інстытута адукацыі (2004), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2015), Падзяка ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2013), Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2015).
E-mail: morozti@minsk.edu.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага