Имена на других языках:
Lupaška Iryna Genadz'eŭna (не определен);
916 символов
Справка
Нарадзілася 04.12.1977, г. Клецк, Мінская вобласць. Музеязнавец. Кандыдат культуралогіі (2013).
Адукацыя: Беларускі ўніверсітэт культуры (спецыяльнасць "Музейная справа і ахова памятнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)", 1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (аспірантура, спецыяльнасць "Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб'ектаў", 2005).
Навуковыя інтарэсы: літаратурныя музеі Беларусі; музей як сацыякультурны інстытут; экспазіцыйная дзейнасць музеяў; культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў; сучасныя тэхналогіі ў музейнай дзейнасці; методыка выкладання музеязнаўчых дысцыплін і інш.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 2013, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства, выкладчык). Інфармацыя на 2016.