Нарадзіўся 19.08.1984, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2009), дацэнт (2014).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Сельскагаспадарчае і індустрыяльнае рыбаводства", 2006; аспірантура, 2009).
Навуковыя інтарэсы: іхтыялогія; рыбная гаспадарка і аквакультура; асетрагадоўля; фарэлегадоўля; устаноўкі замкнутага водазабеспячэння; штучнае ўзнаўленне рыб; лазерная фізіка.
Месца працы, пасада: Беларуска-латвійскае сумеснае прадпрыемства "Акваторыя" (2006, старшы рыбавод), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 2009, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра іхтыялогіі і рыбаводства, з 2010 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: падзякі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012), Губернатара Бранскай вобласці (Расія, 2014), Прем'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016); стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009, 2011); прэмія НАН Беларусі (2012); званне "Чалавек года" Горацкага раёна (2016) і Магілёўскай вобласці (2016) і інш.
E-mail: barulin@list.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага