Марозаў Алег Усеваладавіч, доктар біялагічных навук, кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дата рождения:
18.10.1957
Имена на других языках:
Marozaŭ Aleg Usevaladavič (не определен);
1004 символа
Справка
Нарадзіўся 18.10.1957, в. Канчатка, Скідзельскі раён, Гродзенская вобласць. Батанік. Доктар біялагічных навук (2005), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986), дацэнт (2011).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1979; аспірантура, спецыяльнасць "Лесазнаўства, лесаводства і ахоўная лесаразвядзенне; лясныя пажары і барацьба з імі", 1984), Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (дактарантура, спецыяльнасць "Батаніка", 2003).
Навуковыя інтарэсы: інтрадукцыя і селекцыя відаў сямейства бруснічных, іх біяпрадукцыйнае, фітацэнатычнае і радыеэкалагічнае вывучэнне; фітарэкультывацыя вырабленых верхніх тарфянікаў з выкарыстаннем ягадных відаў.
Месца працы, пасада: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (1984–2008, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2008–2016, лесагаспадарчы факультэт, дэкан факультэта, дацэнт кафедры лесаводства).
Узнагароды: Ганаровая грамата НАН Беларусі (1999).