Нарадзілася 29.12.1965, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне матэматычных і інстументальных метадаў эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (1994), дацэнт (2000).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці", 1987; аспірантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: аграрная эканоміка; эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі; даследаванне аперацый; методыка эканамічных даследаванняў.
Месца працы, пасада: саўгас "Сокарава" Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці (1987–1989, галоўны эканаміст), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1989, кафедра матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм АПК, прафесар, у 2010–2013 – дэкан факультэта эканомікі і права завочнага аддзялення, з 2013 – эканамічнага факультэта). Інфармацыя на 2019.
E-mail: irina-em@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага