Нарадзіўся 10.06.1950, ..., Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне мікраэлектронікі. Кандыдат тэхнічных навук (1982), дацэнт (2009).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры", кваліфікацыя "Радыёінжынер-канструктар-тэхнолаг", 1971), Інстытут электронікі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Цвердацельная мікраэлектроніка, інтэгральная схематэхніка, уключаючы матэрыялы, тэхналогію і спецыяльнае абсталяванне", 1981).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія мікраэлектронікі; інтэлектуальныя сістэмы; сенсарныя мікрасістэмы.
Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1973–1976, лабараторыя кандэнсаваных сістэм, інжынер), Інстытут электронікі АН БССР (1976–1989, лабараторыя фізічных і хімічных асноў мікраэлектронікі, вядучы навуковы супрацоўнік), Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1989–1991, лабараторыя фізічных і хімічных асноў мікраэлектронікі, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларуская інжынерная акадэмія (1991–1995, навукова-інжынерна-тэхналагічны цэнтр "Мікраэлектроніка", намеснік генеральнага дырэктара), ААТ "Эухарис" (1994–2004, намеснік дырэктара, дырэктар), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 2004, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Інтэлектуальныя сістэмы", загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1982).
E-mail: is@bntu.by; altaj@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага