Старавойтава Тамара Яўгенаўна, кандыдат педагагічных навук, фізічная культура і спорт
Дата рождения:
24.06.1961
Имена на других языках:
Staravojtava Tamara Âŭgenaŭna (не определен);
798 символов
Справка
Нарадзілася 24.06.1961, г. Магілёў. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (1999), дацэнт (2003). Майстар спорту СССР па фехтаванні.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", 1983), Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (аспірантура, 1993).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне фізічнай культуры для студэнтаў спецыяльнай медыцынскай групы.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 1983, факультэт фізічнага выхавання, кафедра фізічнага выхавання і спорту, дацэнт, з 2003 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2015.