Нарадзіўся 25.08.1913, в. Хатляны, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1957).
Адукацыя: Ленінградскі аўтадарожны інстытут (1939).
Навуковыя інтарэсы: тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; механізацыя працаёмкіх працэсаў; механізацыя вырошчвання кок-сагызу на тарфяных глебах; даследаванне рабочых органаў машын для уборкі кок-сагызу.
Месца працы, пасада: Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (у 1949–1955 – намеснік дырэктара), калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага (в. Хатляны, 1956–1959, старшыня калгаса), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1962, кафедра эксплуатацыі машынна-трактарнага парку, дацэнт, у 1963–1973 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.
Памёр 27.01.1983.