Руцкая Алена Вітальеўна, філалогія, мастацкая літаратура
Дата рождения:
11.01.1950
Имена на других языках:
Rucka Alena (польский); Ruckaâ Alena Vital'eŭna (не определен);
967 символов
Справка
Нарадзілася 11.01.1950, в. Дзякоўцы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Філолаг, педагог, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1985).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1971).
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання беларускай літаратуры; рыторыка; сістэма пазакласнай працы; выкарыстанне новых тэхналогій у адукацыі; развіццё маўлення вучняў пра вывучэнні беларускай літаратуры.
Месца працы, пасада: Сценявіцкая васьмігадовая школа (1971–1972), Судзілаўская СШ (1972–1973), Сянькоўшчынская СШ (1973–1977) Слонімскага раёна, СШ № 2 г. Слонім (1977–1993), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1993, філалагічны факультэт, кафедра беларускай філалогіі, дацэнт). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: званне "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР" (1987), нагрудны значок "Выдатнік народнай асветы" (1982).