Сяменчык Мікалай Яфімавіч, доктар гістарычных навук
Дата рождения:
15.10.1953
898 символов
Справка
Нарадзіўся 15.10.1953, гар. пас. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (2002), прафесар (2011).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Гісторыя, грамадазнаўства і англійская мова", 1979), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1987), Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка (дактарантура, 1996).
Навуковыя інтарэсы: Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. у Расіі і Беларусі; грамадзянская вайна і замежная інтэрвенцыя ў Расіі і Беларусі (1917–1920).
Месца працы, пасада: Інстытут гісторыі АН БССР (1987–1991), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1988–2000), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2000, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі). Інфармацыя на 2018.