Имена на других языках:
Lyč Genadzij Mihajlavič (не определен);
1019 символов
Справка
Нарадзіўся 25.02.1935, в. Магільна, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1977). Акадэмік НАН Беларусі (1991, член-карэспандэнт з 1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1958); Усесаюзны НДІ гідратэхнікі і меліярацыі імя А. М. Касцякова (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: праблемы павышэння эканамічнай эфектыўнасці АПК; эканамічны суверэнітэт; міжнародныя эканамічныя адносіны; глабалізацыя; экалагічная бяспека і ўстойлівасць чалавечага развіцця.
Месца працы, пасада: Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1958–1961), Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1967), Беларускі НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977), Інстытут эканомікі НАН Беларусі (у 1988–1997 – дырэктар), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 2007, прафесар). Інфармацыя на 2012.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1980).