Харламаў Іван Фёдаравіч, доктар педагагічных навук, мастацкая літаратура
Date of Birth:
30.06.1920
Date of death:
12.04.2003
Names in other languages:
Harlamaŭ Ivan Fëdaravič (undetermined); Harlamov Ivan Fedorovič (undetermined);
918 chars
Reference
Нарадзіўся 30.06.1920, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён. Педагог. Доктар педагагічных навук (1973), прафесар (1974). Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1990), НАН Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання і выхавання.
Адукацыя: Рагачоўскі настаўніцкі інстытут (1940), Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (літаратурны факультэт, 1952), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1955).
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: школы Лоеўскага раёна, Лоеўскі раённы аддзел народнай адукацыі (Гомельская вобласць, 1939–1940, 1945–1955), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1955, кафедра педагогики, у 1969–2003 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1980), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2001) і інш.