Заўялкаў Афанасій Георгіевіч, доктар эканамічных навук
Date of Birth:
22.08.1922
Date of death:
15.08.1999
Names in other languages:
Zaŭâlkaŭ Afanasij Georgievič (undetermined); Zav'âlkov Afanasij Georgievič (undetermined);
791 char
Reference
Нарадзіўся 22.08.1922, в. Менщыкава, Палавінскі раён, Курганская вобласць, Расія. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1976), прафесар (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Днепрапятроўскае артылерыйскае вучылішча (1942), Маскоўскі дзяржаўны эканамічны інстытут (спецыяльнасць "Палітычная эканомія", 1951; аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: цэны і цэнаўтварэнне; планаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1954, дацэнт кафедры эканомікі прамысловасці, загадчык кафедры планавання народнай гаспадаркі, прафесар кафедры эканамічнага і сацыяльнага планавання).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1983), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.