Конюх Уладзімір Сяргеевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, матэматыка
Date of Birth:
06.08.1943
Date of death:
18.01.1997
Names in other languages:
Konûh Uladzimir Sâgeevič (undetermined); Konûh Vladimir Sergeevič (undetermined); Konyukh V. S. (english); Konyukh V. S. (english);
746 chars
Reference
Нарадзіўся 06.08.1943, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лікаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1995).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, 1965).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя вырашальных і лакальна нільпатэнтных лінейных груп.
Месца працы, пасада: Інстытут матэматыкі АН БССР (1965–1990, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі алгебры, у 1973–1982 – намеснік дырэктара), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1990, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі).
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1981), нагрудны знак "Выдатнік народнай асветы" (1985) і інш.