Нарадзіўся 21.10.1937, гар. пас. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласть. Спецыяліст у галіне хімічнай тэхналогіі паліва і высокаэнергетычных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991).
Адукацыя: Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (1959).
Навуковыя інтарэсы: звязваючыя матэрыялы і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытворчасці; навукова-метадычнае абгрунтаванне новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі.
Месца працы, пасада: Чэлябінскі металургічны завод (1959–1962), Дзяржаўны навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут электроднай прамысловасці (г. Чэлябінск; 1962–1968 – старшы навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, 1976–1985 – дырэктар), Усесаюзнае аб'яднанне "Союзуглерод" (г. Масква; 1985–1987, намеснік генеральнага дырэктара), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1968–1976 і 1987–2016, механіка-техналагічны факультэт, кафедра хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу, прафесар, у 1970–1976 і 1987–2003 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1994) і інш.
Памёр 15.08.2019.