Магіленка Анатоль Філімонавіч, доктар ветэрынарных навук
Date of Birth:
10.08.1938
Date of death:
02.09.1997
Names in other languages:
Magilenka Anatol' Filimonavič (undetermined); Mogilenko Anatolij Filimonovič (undetermined);
941 char
Reference
Нарадзіўся 10.08.1938, в. Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), Акадэміі аграрных навук Расійскай Федэрацыі (1996).
Адукацыя: Гусеўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Калінінградская вобласць, 1959), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1967; аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне рэзістэнтнасці і карэкцыі імуннага статусу арганізма маладняка буйной рагатай жывёлы, свіней і птушак.
Месца працы, пасада: саўгас "Цветочный" (Омская вобласць; 1959–1962), Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя (Брэсцкая вобласць; 1967–1969), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1973–1997; кафедра клінічнай дыягностыкі, дацэнт, у 1991–1997 – загадчык кафедры, 1988–1993 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 1993–1995 – першы прарэктар, 1995–1997 – рэктар).