Нарадзілася 17.03.1919, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць. Літаратуразнавец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1963), дацэнт (1969). Удзельнік падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1938), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: старажытнаруская і беларуская літаратуры; руская літаратура 18 ст.; узаемасувязь і ўзаемаўплыў беларускай і рускай літаратур.
Месца працы, пасада: Астрашыцка-Гарадоцкая школа (1938–1941 і з 1944), Талькаўская СШ (Пухавіцкі раён), Прылуцкая СШ (Мінскі раён), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1936 – рабочы факультэт, выкладчык, 1960–1995 – філалагічны факультэт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, кафедры гісторыі беларускай літаратуры).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, медалі "За отвагу", "Партизану Отечественной войны" 1-й ступені, "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", "За доблестный труд" і інш.
Памерла 00.00.2012.