Плотнікаў Браніслаў Аляксандравіч, доктар філалагічных навук, мовазнаўства
Date of Birth:
15.12.1940
Date of death:
14.01.2005
Names in other languages:
Plotnikaŭ Branislaŭ Alâksandravič (undetermined); Plotnikov Bronislav Aleksandrovič (undetermined);
696 chars
Reference
Нарадзіўся 15.12.1940, г. Быхаў, Магілёўская вобласць. Мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1969).
Навуковыя інтарэсы: агульнае, славянскае, рускае і беларускае мовазнаўства; матэматычная лінгвістыка.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1971, філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, прафесар, у 1992–1993 – загадчык кафедры, з 1996 – дэкан факультэта), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 1998, кафедра беларусазнаўства, прафесар).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).