Богуш Андрэй Аляксандравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, фізіка
Date of Birth:
11.07.1925
Date of death:
21.07.2009
Names in other languages:
Boguš Andrèj Alâksanravič (undetermined); Boguš Andrej Aleksanrovič (undetermined); Bogush Andrey Alexandrovich (english); Bogush Andrey Alexandrovich (english);
727 chars
Reference
Нарадзіўся 11.07.1925, гар. пас. Карэлічы, Гродзенская вобласць. Фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1975), прафесар (1983). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1952), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычная фізіка; фізіка высокіх энергій.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1953–1957), Інстытут фізікі НАН Беларусі (з 1957, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1978–2004 – загадчык лабараторыі фізікі высокіх энергій), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961–1997, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988).